На цырымонію адкрыцця Еўрапейскіх гульняў запрасілі Рамзана Кадырава


Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз агучыў спіс ВІП-гасцей, якія возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.

«Для нас вялікі гонар, што шэраг дэлегацыяў плануюць узяць удзел у цырымоніі адкрыцця на вышэйшым і высокім узроўні. Гэта прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў, прэзідэнт Грузіі Салёмэ Зурабішвілі, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, старшыня Прэзідыуму Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік, старшыня ўраду Расейскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў. Мы таксама чакаем кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі РФ Рамзана Кадырава», – паведаміў прадстаўнік МЗС.

Таксама ў адкрыцці Еўрапейскіх гульняў мае ўзяць удзел генсакратар Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы Рабэрто Антаніёні, намеснік гендырэктара UNESCO Нады Аль-Нашыф, старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, гендырэктар сакратарыяту Рады дзяржаў Балтыйскага мора Майра Мора.

Дэлегацыю Вялікай Брытаніі будзе прадстаўляць дзяржаўны міністр у гандлёвай палітыцы Джордж Холінгбэры. Ад Вугоршчыны на цырымонію прыедзе міністр канцылярыі прэм’ер-міністра Гергей Гуяш.

Цырымонія адкрыцця Еўрапейскіх гульняў адбудзецца 21 чэрвеня на менскім стадыёне «Дынама».

Квіткоў не набудзеш, wi-fi не ловіць, карткай не заплаціш. Нязручнасці, якія могуць збянтэжыць турыста ў Беларусі

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары