На цукровыя заводы прызначылі новых кіраўнікоў


На цукровыя заводы «Скідзельскі цукровы камбінат», «Жабінкаўскі цукровы завод» і «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» прызначылі новых кіраўнікоў, паведамляе «Белдзяржхарчпрам».

Прадстаўнікі наглядальнай рады ААТ «Скідзельскага цукровага камбінату» абралі кіраўніком прадпрыемства Уладзіміра Белавусава. Раней ён працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па рэалізацыі ААТ «Гарадзенскі шклозавод».

На пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» абралі Ігара Балтрамеюка. Раней ён займаў пасаду антыкрызіснага кіраўніка ААТ «Драгічынскі трактарарамонтны завод».

Працоўнаму калектыву ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» прадставілі новага дырэктара. Ім стаў Аляксандр Белы, які раней узначальваў ААТ «Дражджавы камбінат».

Былыя кіраўнікі цукровых заводаў за кратамі.

Hавiны
Лукашэнка кажа, што дырэктары цукровых заводаў цяпер просяцца «ў калгас гной грузіць»
2020.02.14 18:27
  • У канцы студзеня ў незалежных СМІ з’явілася інфармацыя пра арышт дырэктара Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіла Крыштаповіча, дырэктара Скідзельскага цукровага заводу Дзмітрыя Ягорава, дырэктара Жабінкаўскага цукровага заводу Віктара Міронава, дырэктара Слуцкага цукрарафінаднага камбінату Мікалая Прудніка і кіраўніка Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрыя Кірылава. Дзеля затрымання Міхаіла Крыштаповіча спецслужбы Беларусі разгарнулі ў небе над Польшчай пасажырскі самалёт «Белавія», які ляцеў з Менску ў Мюнхен. Цягам 11 дзён улады не каментавалі знікненне дырэктараў усіх цукровых заводаў краіны.
  • 4 лютага Лукашэнка прызнаў, што затрымання адбыліся паводле ягонага загаду. Кіраўнік дзяржавы назваў дырэктараў заводаў «падонкамі», якія «нахабна сярод белага дня крадуць». У той жа дзень на тэлеканале «Беларусь-1» выйшаў сюжэт пад назваю «Цукровая мафія», дзе распавядалася пра маштабную карупцыю ў цукровай галіне. Прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак паведаміў, што распачаты шэраг крымінальных справаў за атрыманне і дачу хабару. «Штогод сумы хабараў вылічаліся сотнямі тысяч долараў», – адзначыў ён. Таксама прадстаўнік КДБ пацвердзіў арышт экс-кіраўніка 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС палкоўніка Уладзіміра Ціхіні, які за хабары «страхаваў цукровую мафію і яе схему».
  • Паводле медыяў, у межах «цукровай справы» былі затрыманыя 11 чалавек. Афіцыйна ў справе затрыманыя 7 чалавек. У эфіры «Беларусь-1» прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак сцвярджаў, што ўсе фігуранты даюць прызнальныя паказанні.
Hавiны
«Цукровая справа»: як выглядае расейскі след
2020.02.13 15:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў