На цукровы завод у Жабінцы разам з буракамі прывезлі артылерыйскі снарад


Снарад знайшлі ўвечары 18 снежня, калі буракі прапускалі праз каменепастку, піша vb.by.

На месцы здарэння прыехала сапёрна-піратэхнічная група з Берасця. Снарад узарвалі ў бяспечным месцы.

Такі ж выпадак на прадпрыемстве адбыўся 1 лістапада. Паводле прадстаўніка УУС Іллі Поміна, снарады часоў Другой сусветнай вайны, што засталіся на палях, камбайны збіраюць разам з караняплодамі і адвозяць на заводы. На Жабінкаўскім цукровым заводзе такія выпадкі здараюцца некалькі разоў цягам сезону.

ЮВ, belsat.eu, паводле vb.by

Стужка навінаў