На трасе Менск – Віцебск у аўтамабільнай аварыі загінулі двое дзяцей


У Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці 1 студзеня адбылося ДТЗ з удзелам легкавіка і маршрутнай таксоўкі, у выніку загінулі двое няпоўнагадовых, паведамляе Следчы камітэт.

Аварыя на трасе Менск – Віцебск. Аўтамабіль «Škoda», у якім загінула двое дзяцей

На трасе М3 Менск – Віцебск кіроўца аўтамабіля «Škoda» не даў рады з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з маршрутнаю таксоўкаю «Mercedes». У выніку аварыі двое дзяцей, 7 і 10 гадоў, якія былі ў легкавым аўтамабілі, загінулі на месцы здарэння.

Аварыя на трасе Менск – Віцебск. Мікрааўтобус «Mercedes»

Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр «Škoda» шпіталізаваныя. Пасажыры ды кіроўца мікрааўтобуса не пацярпелі.

Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў