На трасе Менск-Магілёў мікрааўтобус урэзаўся ў статак кароў. ВІДЭА


Здарэнне адбылося ў раёне Бялынічаў раніцай 8 жніўня, калі стаяў моцны туман. Пра гэта піша суполка «Могилев LIVE» «УКантакце».

Пяць кароў збітыя, а мікрааўтобус моцна пашкоджаны.

З відэа, дасланага відавочцамі, вынікае, што здарылася гэта, калі яшчэ было цёмна.

Пры гэтым жыхары раёну ў каментарах у суполцы выказваюць здзіўленне, што статак пасвіўся ў такой блізкасці ад трасы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў