На трасе М1 адбылося ДТЗ, рух прыпынены


ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкаму паведамляе, што 12 чэрвеня, каля 15:30 на 249 кіламетры аўтадарогі М1 «Берасце-Менск-мяжа РФ» адбылося ДТЗ.

Паводле міліцыі, жыхар Гарадзенскай вобласці на «КАМАЗе» пры ажыццяўленні манеўру развароту не прадаставіў перавагі аўтамабілю «Фольксваген LT», які рухаўся ў напрамку горада Менску. Адбылося сутыкненне.

«У выніку ДТЗ кіроўца буса з траўмамі шпіталізаваны», – паведамляе прэс-служба Берасцейскага ДАІ.

На месцы ДТЗ. Крыніца – vk.com/brestgai
На месцы ДТЗ. Крыніца – vk.com/brestgai
На месцы ДТЗ. Крыніца – vk.com/brestgai

На месцы здарэння працуюць працаўнікі ДАІ. Рух у бок Берасця абмежавана, адзначаюць у міліцыі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў