На тэрасе менскага бару разарвала газавы балон


Летняя тэраса пасля выбуху.
Фота: МНС

Уночы 28 верасня ў Менску адбылося загаранне летняй тэрасы аднаго з бараў на вуліцы Няміга. Як паведамілі ў МНС, прычынай інцыдэнту стала загаранне інфрачырвонай газавай гарэлкі, што спрычынілася да разгерметызацыі газавага балону.

Пашкоджаная мэбля на тэрасе.
Фота: МНС

Пад уздзеяннем тэмпературы балон разарвала. У выніку былі пашкоджаныя драўляныя канструкцыі тэрасы і мэбля на ёй, вокны, дзверы і кандыцыянер бару і суседніх памяшканняў.

З прычыны малой колькасці газавай сумесі ў балоне выбуху не было.

Абгарэлыя лаўкі на тэрасе.
Фота: МНС

Наведнікі самі пакінулі небяспечную зону. Ніхто не пацярпеў.

Відавочцы паведамляюць, што выбух адбыўся ў бары «Перасмешнік» на скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйная і Камсамольская.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў