На тэлеканал Алмазбека Атамбаева наклалі арышт


Суд наклаў арышт на маёмасць АТ «Медыя-Форум» і рускамоўнага тэлеканалу «Апрель ТВ», які належыць былому прэзідэнту Алмазбеку Атамбаеву. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Кыргызстана.

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Апрель ТВ» вечарам 9 жніўня.

«Спецназаўцы спачатку заблакавалі ўваход у будынак «Форуму», затым яны падняліся на тэрыторыю канала і сказалі: «Хлопцы, у вас ёсць 40 хвілінаў, каб сабраць асабістыя рэчы«. Хлопцы пачалі збіраць асабістыя рэчы. Праз пяць хвілінаў яны вярнуліся зноў і сказалі: «Хлопцы, ідзіце адсюль». Натуральна, мы пачалі абурацца і патрабаваць, каб нам далі магчымасць хаця б сабрацца. Следам ад аднаго з спецназаўцаў прагучала фраза: «Выходзьце адсюль або мы вас вынесем». Натуральна, мы не можам рызыкаваць працаўнікамі тэлеканалу і ў прынцыпе заставацца на тэрыторыі тэлеканалу, таму што нам усё роўна не даюць магчымасці выходзіць у эфір», – распавёў генеральны дырэктар тэлеканалу Дзмітрый Ложнікаў «Настоящему Времени».

Ён назваў тое, што адбылося «здзекам і згвалтаваннем свабоды слова ў Кыргызстане».

«Мы маем намер працягваць працаваць. Тэлеканал »Апрель« існуе, яго ведаюць, і для таго, каб ён працаваў, не абавязкова мець будынак, офіс – мы можам працаваць дзе заўгодна, у любых умовах», – падкрэсліў Ложнікаў.

‪Спасибо, что были с нами все это время.‬‪Мы, коллектив «Апреля», вас очень любим и верим, что скоро встретимся вновь в эфире нашего телеканала ??‬‪Апрель – мы вам покажем!‬

Opublikowany przez Телеканал «Апрель» Piątek, 9 sierpnia 2019

Арышт на актывы Атамбаева наклалі ў межах крымінальнай справы супраць экс-прэзідэнта. Нагадаем, Алмазбеку Атамбаеву выставілі афіцыйнае абвінавачванне ў карупцыі (арт. 319 Крымінальнага кодэксу). Суд прыняў рашэнне ўзяць яго пад варту да 26 жніўня. Палітыка падазраюць у незаконным вызваленні крымінальнага аўтарытэта Азіза Батукаева, незаконным узбагачэнні і завалоданні маёмасцю, карупцыі пры мадэрнізацыі ЦЭЦ Бішкека і незаконных пастаўках вугалю.

Меркаванні
Захапіць прэзідэнта
2019.08.09 11:32
  • 8 жніўня Алмазбек Атамбаеў здаўся ўладам. Гэта адбылося пасля таго, як сілавікі распачалі новую спробу штурму дома былога кіраўніка дзяржавы і ім удалося прарвацца на тэрыторыю ягонай рэзідэнцыі. Атамбаеў здаўся пасля працяглых перамоваў. Паводле МУС Кыргызстану, аперацыяй асабіста кіраваў міністр унутраных справаў Кашкар Джунушаліеў.
  • 7 жніўня спецназ зрабіў няўдалую спробу захопу экс-прэзідэнта, пасля чаго прыхільнікі Атамбаева адбілі яго. У сваім звароце па тэлебачанні ён заклікаў улады Кыргызстану «не ісці супраць народу». Паводле Міністэрства аховы здароўя, за два дні супрацьстаяння сілавікоў і прыхільнікаў Атамбаева (7-8 жніўня) усяго па медычную дапамогу звярнуліся 98 чалавек. Адзін пацярпелы, баец «Альфа» – памёр. 11 працаўнікоў сілавых структур былі пераведзены ў шпіталь, 13 пацярпелых атрымліваюць стацыянарнае лячэнне, 83 пацярпелых адпраўленыя на амбулаторнае лячэнне.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў