На таргі выстаўлены менскі парк «Дрымлэнд» – уласнасць збеглага бізнесмена Юрыя Авяр'янава


На таргі выстаўлены парк забаў «Дрымлэнд» і «Аграфірма «Ілля», падкантрольныя ЗАТ «Ростэм» Юрыя Авяр’янава. Кошт аграфірмы складае мінімум 6,74 млн руб, парку атракцыёнаў – 29,1 млн руб.

Каля двух гадоў таму ў Юрыя Авярʼянава разгарэлася «вайна» з крэдыторамі за свае актывы. Банкі і падрадчыкі прасілі пагасіць даўгі, якія ўтварыліся з-за рэалізацыі інвестпраектаў. Пазней высветлілася, што прадпрымальнік зʼехаў у Еўропу. Затым стала зʼяўляцца інфармацыя, што кампаніі Авярʼянава адна за адной банкруцяцца.

У канца 2016 года Эканамічны суд Менску прызнаў «Ростэм» эканамічна неплацежаздольным. У дачыненні да кампаніі была ўведзена санацыя і зацверджаны яе план. Тэрмін санацыі – па 28 чэрвеня 2018 года. У рамках працэдуры аздараўлення крэдыторы вырашылі выставіць на таргі два актыву – «Дрымлэнд» і «Аграфірма» Ілля».

Увосень Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да Юрыя Авярʼянава, а таксама шэрагу кіраўнікоў камерцыйных структур у сувязі з ухіленнем ад выплаты падаткаў субʼектамі гаспадарання. Неўзабаве сілавікі затрымалі шэсць топ-мэнэджараў Аверьянова. Сам бізнесовец быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

 

КА, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў