На Сяргея Ціханоўскага завялі новую крымінальную справу – за перашкоду выбарам


Паводле «Вясны», на Сяргея Ціханоўскага заведзена яшчэ адна крымінальная справа – па артыкуле 191 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Ён нібыта перашкаджаў працы ЦВК.

Супраць блогера Сяргея Ціханоўскага завялі новую крымінальную справу – за перашкоду выбарам. Як перадаюць праваабаронцы «Вясны», менавіта гэтую справу блогер меў на ўвазе, калі падчас разгляду яго апеляцыйнай скаргі ў Гомельскім абласным судзе 12 чэрвеня казаў пра тое, што «на яго паскардзілася Лідзія Ярмошына».

Сяргей Ціханоўскі.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Нагадаем, што 4 чэрвеня Лідзія Ярмошына звярнулася ў Следчы камітэт з просьбаю распачаць новую справу супраць Ціханоўскага. Маўляў, падчас пікетаў той пагражаў ёй забойствам.

«Я бачу пагрозы ў сувязі з выкананнем прафесійных абавязкаў», – завіла тады Ярмошына.

  • Блогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня ў Горадні падчас пікету па збору подпісаў за сваю жонку Святлану Ціханоўскую.
  • Разам з Ціханоўскім і яшчэ праз некалькі дзён былі затрыманы яшчэ 9 чалавек, якім было прад’яўлена абвінавачванне ў межах ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
  • Затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Восем з іх, якім прад’яўлены абвінавачванні толькі па арт. 342 КК РБ, прызнаныя палітычнымі зняволенымі беларускай праваабарончай супольнасцю.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў