На святочныя дні ў пачатку ліпеня Белчыгунка ўводзіць 20 дадатковых цягнікоў


З нагоды святкавання 3 ліпеня Беларуская чыгунка прызначыла 20 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальным спалучэнні.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

30 чэрвеня, а таксама 1, 3 і 4 ліпеня дадатковыя склады, а таксама прычапныя вагоны ў складах рэгулярных цягнікоў будуць курсаваць па найбольш запатрабавальных кірунках Менск-Берасце-Менск, Менск-Віцебск-Менск і Менск-Гомель-Менск.

Таксама 8-9 ліпеня будуць уведзеныя дадатковыя цягнікі рэгіянальных лініяў эканомкласу для перавозкі ўдзельнікаў і гасцей свята «Александрыя збірае сяброў», які пройдзе ў вёсцы Александрыя (Шклоўскі раён). Дадатковыя цягнікі будуць курсаваць па маршруце Магілёў – Шклоў – Копысь (вёска Александрыя) – Шклоў – Магілёў і Ворша – Копысь – Ворша.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў