У Астане не абралі новага генсека АДКБ, але рэкамендавалі на пасаду прадстаўніка Беларусі


фота ria.ru

Рашэнне аб прызначэнні новага генеральнага сакратара АДКБ адкладзена да наступнай сустрэчы прэзідэнтаў, якая павінна адбыцца ў снежні ў Санкт-Пецярбургу.

Пра гэта паведаміў па выніках саміту ў Астане Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, перадае БелТА.

«У нас калізія ўзнікла ў сувязі з тым, што прадстаўнік Арменіі Хачатураў, які займаў пасаду генеральнага сакратара, быў адкліканы. Гэта справа армянскага боку. І ў нас у адпаведнасці са статутам наступнай па алфавіце ідзе Беларусь», – адзначыў казахстанскі лідар.

Паводле яго слоў, Арменія хацела б прызначыць свайго новага прадстаўніка на перыяд, які застаўся.

«Але ўсе кіраўнікі дзяржаў сказалі, што застаецца адзін год. Ён (новы патэнцыйны кандыдат ад Арменіі на пасаду генсакратара) не паспее аб’ехаць нават краіны гэтыя. Таму нам трэба нармальны дзеючы генеральны сакратар. Наступны – з беларускага боку», – сказаў Нурсултан Назарбаеў.

Канчатковае рашэнне будзе прынятае 6 снежня на сустрэчы прэзідэнтаў у Санкт-Пецярбургу.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары