На сустрэчы Лукашэнкі і Парашэнкі знепрытомнеў украінскі галава памежнай службы


Падчас прамовы Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеве знепрытомнеў адзін з прысутных чыноўнікаў з украінскага боку, галава Дзяржаўнай Памежнай службы Віктар Назаранка. Яго вынеслі на руках з залі прэсавай канферэнцыі.

Лукашэнка падчас сваёй прамовы перад журналістамі заўважыў, што аднаму з прысутных стала кепска і парасіў «даць стул чалавеку». Пасля таго, як знемпрытомленага Назаранку вынеслі з залі, Лукашэнка працягнуў сваю прамову.

Як паведамляе «Украінская праўда», праз некальнкі хвілінаў Назаранку стала лепш.

За некаторы час да гэтага, падчас падпісання дамоўленасцяў паміж міністэрствамі Беларусі і Украіны, перад журналістамі выскачыла актывістка з аголенымі грудзямі і крычала «Жыве Беларусь» і «Стоп дыктатар». 

Кіраўнікі двух краінаў сустрэліся сёння і правялі перамовы сам-насам а 11-й гадзіне ў Кіеве.

У Кіеве другі дзень актывісты з плакатамі пратэстуюць супраць візіту Лукашэнкі.

ВЧ, belsat.eu

 

Стужка навінаў