На Століншчыне «Мі-8» і «Мі-26» тушаць пажар на балотах. Фотафакт


Верталёт «Мі-8» МНС Беларусі здзейсніў 12 скідаў вады на палаючыя балоты за 10 км ад вёскі Альманы, што на Століншчыне.

Пажар пачаўся 16 верасня. Па стане на 08:00 МНС і «Палескі лясгас» працягваюць змагацца з агнём.

Паводле прэс-службы ратавальнікаў, «плошча, якую прайшоў фронт пажару, складае каля 75 гектараў».

Сёлета ў красавіку на Альманскіх балотах пажар тушылі некалькі дзён.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў