На складах прадпрыемстваў - гатовай прадукцыі на 5 мільярдаў рублёў. Найгоршая сітуацыя ў Менску


Белстат паведамляе, што агульная сума складскіх запасаў беларускіх прадпрыемстваў на 1 траўня складае 5 мільярдаў 27 мільёнаў рублёў. Гэта менш, чым месяц таму (амаль 5,4 млрд.), але ўсе роўна больш чым было летась.

Летась складскія запасы складалі 63,7% сярэднемесячнага аб’ему вытворчасці прадпрыемстваў. Цяпер – 65,2%.

Найгоршая сітуацыя назіраецца ў Менску. На складах менскіх прадпрыемстваў захоўваецца амаль месячны абʼем вытворчасці – 95%. Год таму гэты паказнік быў 85,3%. Месяц таму – 91,2 %. Пасля Менску ідзе Менская вобласць (78% сярэднемесячнага аб’ему вытворчасці) і Берасцейшчына (77,6%).

Найлепшая сітуацыя назіраецца на Гомельшчыне – там на травень узровень складскіх запасаў трохі перавышае 40%. Але і ў гэтым рэгіене за назіраецца рост запасаў – год таму іх было толькі 27,7% ад агульнай вытворчасці.

Аб’ектыў
«Раздалбайства ў нас шматузроўневае». Што чакае беларускую эканоміку, калі ў ёй не адбудуцца змены?
2019.04.24 22:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў