На складах Менску – месячны аб’ём вытворчасці


У сакавіку запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў Менску складалі 91,2 % ад сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Hавiны
Нацбанк: З другога паўгоддзя інфляцыя запаволіцца
2019.04.24 16:58

У Менскай вобласці гэты паказнік складаў 81 %, Магілёўскай і Берасцейскай – па 76,2 %, Гарадзенскай – 71,8%. Найменшы ўзровень складскіх запасаў у Віцебскай і Гомельскай вобласцях, дзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчыя заводы – адпаведна 44 % і 40,1 %.

Агулам складскія запасы ў Беларусі растуць сёмы месяц запар. За сакавік яны выраслі на 199,3 млн рублёў да 5,042 млрд. Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага абʼёму вытворчасці за першыя тры месяцы склалі 65,5 % супраць 61,4% у студзені – сакавіку 2018 года.

Аб’ектыў
«Раздалбайства ў нас шматузроўневае». Што чакае беларускую эканоміку, калі ў ёй не адбудуцца змены?
2019.04.24 22:29

Самы высокі ўзровень запасаў гатовай прадукцыі ў сакавіку быў у вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (у 3,3 разы больш за сярэднямесячны абʼём вытворчасці), вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (у 2,2 разы), асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (у 2), а таксама машын і абсталявання (у 1,7).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў