У цукерках расейскай вытворчасці «Обыкновенное чудо», што паступілі на склад аднаго з камбінатаў школьнага харчавання, знайшлі бактэрыі групы кішачнай палачкі. Ужыванне гэтага прадукту можа нанесці шкоду жыццю і здароўю чалавека. І пагатоў дзіцяці. Рэалізоўваць цукеркі планавалі ў школьных сталоўках, паведамляе «Лідская газета».