На шыльдах у Берасцейскай крэпасці з’явіліся надпісы на кітайскай мове. Беларускай мовы няма (ФОТАФАКТ)


Указальнік па-кітайску каля Холмскай брамы ў Берасцейскай крэпасці

На Берасцейшчыне становіцца ўсе больш кітайскай мовы. Яна падтрымліваецца на ўзроўні мясцовых уладаў. Так нядаўна ў Берасцейскай крэпасці з’явіліся шыльды з надпісамі па-кітайску. Акрамя кітайскай мовы на шыльдах яшчэ ангельская і расейская. А вось месца для беларуская мовы не знайшлося.

Яшчэ раней зімой сёлета кітайская мова з’явілася на берасцейскім чыгуначным вакзале, на ўсіх шыльдах яна месціцца побач з беларускай і ангельскай. Таксама кітайская мова з’явілася ў шэрагу берасцейскіх банкаматаў.

Надпісы па-кітайску на чыгуначным вакзале ў Берасці
Надпісы па-кітайску на чыгуначным вакзале ў Берасці

У 2015 годзе Берасцейскі аблвыканкам падпісаў дамову аб супрацы з трыма кітайскімі правінцыямі: Аньхой, Хэнань і Хубэй. У выніку з гэтага году ў трох навучальных установах Берасця пакуль на факультатыўнай аснове з’явілася кітайская мова. З наступнага навучальнага году плануецца, што яна будзе ўключана ў асноўную навучальную праграму. Тым часам у 340-тысячным Берасці працуе толькі адзін клас з беларускай мовай навучання.

Таксама кітайцы пачалі будаваць у Берасці заводы. Так у горадзе з’явіўся завод святладыёдаў, а «Аньхойская вонкаваэканамічная будаўнічая карпарацыя» выступае падрадчыкам акумулятарнага заводу, супраць будаўніцтва якога ўжо дзевяць месяцаў пратэстуюць берасцейцы.

СА

Глядзі таксама
Каментары