На Шаркаўшчыне ўшанавалі паплечніка Каліноўскага


Памятную шыльду ў гонар Арцёма Вярыгі-Дарэўскага ўсталявалі на месцы фальварка ў Людвінове.

Памятная шыльда ў гонар Арцёма Вярыгі-Дарэўскага. Фота – Леанід Юрык / «Белсат»

26 ліпеня на месцы былога фальварка ў Людвінове, што ў Шаркаўшчынскім раёне, усталявалі памятную шыльду ў гонар беларускага паэта і публіцыста, паплечніка Кастуся Каліноўскага Арцёма

Вярыгі-Дарэўскага. Тут прайшло дзяцінства і юнацтва паэта.

Удзельнікі імпрэзы. Фота – Леанід Юрык / «Белсат»

Ініцыятар падзеі – Ада Райчонак, грамадская актывістка з Германавіч. На адкрыцці памятнай шыльды выступілі таксама краязнаўца Уладзіслаў Ляскоўскі і паэтка Людміла Ардынская.

Ада Райчонак ускладае кветкі. Фота – Леанід Юрык / «Белсат»

***

Арцём Вярыга-Дарэўскі нарадзіўся ў 1816 годзе ў Кублічах (зараз Ушацкі раён). Маці яго памерла адразу пасля родаў, бацька ажаніўся другі раз і пераехаў у фальварак Людвінова непадалёк ад Дзісны. Пасля вучобы Вярыга-Дарэўскі працаваў у Віцебску на розных пасадах, атрымаў чын калежскага асэсара. Падтрымаў паўстанне Кастуся Каліноўскага, быў у кіраўніцтве аднаго з паўстанцкіх атрадаў. Яго арыштавалі і саслалі на катаргу. Ён памёр на пасяленні ў Іркуцку ў 1884 годзе. Арцём Вярыга-Дарэўскі быў паэтам, драматургам, публіцыстам, даследчыкам беларускага фальклору, адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык Belsat.eu

Стужка навінаў