На саміце ў Бруселі прымуць праграму супрацы паміж ЕЗ і Беларуссю, – амбасадар Францыі


Амбасадар Францыі ў Беларусі Дыдзье Канесс заявіў, што ў межах «Усходняга партнёрства» запланавана прыняцце праграмы супрацы паміж ЕЗ і Беларуссю.

«Усходняе партнёрства» пабудавана на прынцыпе дыферэнцыяцыі – то бок кожны партнёр вызначае ўзровень супрацы з Еўразвязам і яго напаўненне. Што тычацца саміту ў Бруселі, то чакаецца, што будзе прынята праграма супрацы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Я пакуль не магу раскрываць дэталі, але магу запэўніць, што там будуць новыя элементы», – заявіў Канесс у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1».

Саміт «Усходняга партнёрства» пройдзе 24 лістапада ў Бруселі. Аляксандр Лукашэнка ўпершыню атрымаў персанальнае запрашэнне прыехаць у Брусель, але пакуль невядома ці скарыстаецца ён гэтым запрашэннем.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў