На саміт G20 прэзідэнта Бразіліі суправаджаў «прафесійны наркакур'ер» з 39 кг какаіну


Бразільскія і іспанскія медыі паведамілі пра затрыманне 38-гадовага сяржанта Мануэля Сільвы Радрыгеса ў багажы якога знайшлі 39 кг какаіну. Вайсковец быў членам экіпажу самалёту, які суправаджаў прэзідэнта Бразіліі на саміт G20 у Осаку.

Крыніцы паведамілі выданню elpais.com, што сяржант выйшаў з самалёту з багажом, а ў ім знайшлі пакункі з наркотыкам. Какаін знайшлі падчас пасадкі ў іспанскай Сэвільі.

Прэзідэнт Жаір Болсанару ляцеў на іншым самалёце, які таксама павінен быў прызямліцца ў Іспаніі, але экіпаж памяняў планы і паляцеў у Японію без пасадкі.

Паводле bbc.com, Радрыгес суправаджаў трох бразільскіх прэзідэнтаў у 29 міжнародных паездках.

Віцэ-прэзідэнт Бразіліі Амілтон Моўран назваў затрыманага «прафесійным наркакурʼерам».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў