На Раство ў Беларусі будзе каля 0 градусаў

7 студзеня ў Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі ў сувязі з галалёдзіцай на дарогах.

Паводле Белгідрамету, на Раство паводле праваслаўнага календара будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні слабы да ўмеранага.

Ад зімы – толькі назва. У Беларусі дагэтуль кліматычная восень

Максімальная тэмпература паветра па краіне ў межах ад -1 ° С да 4 ° С.

У Менску без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай каля 0°С, удзень 0..+2°С, увечары 0..+1°С.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны