На распрацоўку вакцыны ад SARS-CoV-2 Еўразвяз сабраў € 7,4 млрд. Гэта толькі пачатак


4 траўня кіраўніца Еўракамісіі (ЕК) Урсула фон дэр Ляен заявіла, што ЕК «мабілізуе» мільярд еўра на распрацоўку вакцыны ад новага каронавіруса. Цягам дня Еўразвяз сабраў € 7,4 млрд.

«Нашая мэта – сабраць першапачатковую суму ў памеры € 7,4 млрд. – казала кіраўніца Еўракамісіі падчас адмысловай донарскай відэаканферэнцыі прысвечанай збору сродкаў на вакцыну. – Гэта сродкі, якія неабходныя цяпер, каб узмацніць працу па распрацоўцы вакцыны, дыягностыцы і лячэнні».

Сабраць гэтыя сродкі ўдалося цягам некалькіх гадзінаў. € 4 млрд з гэтай сумы – сродкі краінаў Еўразвязу.

Прадстаўніца ЕК заявіла, што на вакцыну спатрэбіцца значна больш грошай.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў