На расейскіх паліцэйскіх завялі крымінальную справу за адмову разганяць мітынг у Магасе


13 інгушскіх паліцэйскіх сталі фігурантамі крымінальнай справы праз адмову разганяць мітынг пратэсту, які адбыўся ў Магасе 26-27 сакавіка.

Адвакат Магамед Курыеў паведаміў «МБХ медыя», што справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Усе абвінавачаныя далі падпіску аб неразгалошванні.

20 жніўня суд адмовіў абвінавачаным у аднаўленні на службе.

26-27 сакавіка ў Магасе адбыўся мітынг супраць зменаў у мясцовым законе аб рэферэндуме. Падчас мітынгу паміж пратэстоўцамі і супрацоўнікамі Расгвардыі адбыліся сутычкі. Мясцовы батальён паліцыі, які спрабаваў разняць мітынгоўцаў і Расгвардыю, абвінавацілі ў спробе перашкодзіць разгону мітынгу і расфармавалі.

Новости
Ингушетия протестует против закона о референдуме
2019.03.26 18:16

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў