На расейскай базе ў Сірыі разбіўся транспартны самалёт з людзьмі на борце


Загінула 32 чалавекі.

На аэрадроме Хмеймім разбіўся расейскі транспартны самалёт АН-26. Катастрофа адбылася каля 15:00 па менскім часе ў аўторак, калі самалёт заходзіў на пасадку.

«Інтэрфакс» са спасылкай на міністэрства абароны Расеі падае, што ў выніку крушэння загінулі 26 пасажыраў і шэсць членаў экіпажа.

Самалёт не быў збіты, а ўпаў, імаверна, праз тэхнічныя праблемы.

Міністэрства абароны заяўляе, што «будзе вывучаць усе магчымыя версіі таго, што адбылося».

ДД

Стужка навінаў