На «Радзіва Прудок» сабрана 104% неабходнай сумы


Андрусь Горват хацеў выдаць 300 асобнікаў «кнігі для сваіх», але ахвотных прачытаць «Радзіва Прудок» аказалася больш.

Метад перадаплаты

31 кастрычніка пісьменнік Андрусь Горват апублікаваў на краудфандынгавай платформе «Талака» зварот з просьбай дапамагчы выдаць ягоную кнігу «Радзіва Прудок».

«Ёсць тэкст, які хоча стаць кнігай. Няма грашовых сродкаў, каб тэкст кнігай стаў», – пісаў Горват.

Грошы патрэбныя на аплату працы рэдактара, карэктара і мастака, на друк і распаўсюд.

Прынцыповай пазіцыяй Андруся было звярнуцца па дапамогу непасрэдна да чытачоў: кніга напісаная для сваіх, і для сваіх – выдадзеная.[/vc_column_text][vc_column_text]7 лістапада неабходная сума была сабраная і перакрочаная (замест неабходных Br 3000 у фондзе праекту ўжо Br 3140). Збор будзе працягвацца да канца месяцу – то бок, наклад першага выдання будзе большы, чым меркаваў аўтар.

Рэдакцыя «Белсату» заахвочвае падтрымаць праект: перадплата – адзіны спосаб набыць кнігу Горвата, якая аўтаматычна стане букіністычным рарытэтам, бо ў кнігарнях не з’явіцца.

Гэткі метад выдання кніг, запіску музычных альбомаў і здымкаў фільмаў – у абыход выдаўцоў і маркетолагаў – усё часцей выбіраць творцы з усяго свету. У вялікай краіне ёсць, як правіла, як мінімум адна нацыянальная краудфандынгавая платформа, а калі не – выручае глабальны «Kickstarter».

Хто такі Горват?

Андрусь Горват скончыў журфак БДУ, працаваў у Менску журналістам, а таксама дворнікам у Купалаўскім тэатры. Пазалетась ён зʼехаў у Прудок, у невялікую палескую вёску на мяжы з Украінай, дзе аднаўляе дзедаву хату, у якой нарадзіўся ягоны бацька. За тым, як Горват даглядае за гаспадаркай, назірае ўся вёска, а Горват – назірае за яе жыхарамі з цікаўнасцю даследчыка. Плёнам становяцца смешныя і сумныя інтымныя тэксты, якія Андрусь публікуе ў сваёй аўтарскай калонцы на нашай старонцы і ў іншых медыях.

ДД

Стужка навінаў