На радзіме Васіля Быкава пройдзе моладзевы летнік. Падавай заяўку і далучайся! Ёсць толькі 25 месцаў


Сястра Васіля Быкава Валянціна (злева) у Бычках.

Летнік пройдзе 14-18 чэрвеня ў Бычках. Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных ад 18 да 30 гадоў.

Падаць заяўку можна да 10 чэрвеня. Зрабіць гэта можна тут. На летнік змогуць трапіць 25 асобаў.

Праезд і харчаванне ўдзельнікаў аплочваюць арганізатары летніку. Пражыванне – у намётах на тэрыторыі сядзібы.

«Удзельнікі змогуць сумясціць супольную працу, навучанне і адпачынак: папрацуюць над аднаўленнем школы пісьменніка, паслухаюць лекцыі, паслухаюць выступленні беларускіх бардаў», – абяцаюць арганізатары ў прэс-рэлізе.

Летась перад удзельнікамі летніка выступалі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Дадатковая інфармацыя: AITButsefal@gmail.com

Летнік арганізуе незарэгістраваная ініцыятыва «Цэнтр рэгіянальнага супрацоўніцтва». Партнёрскае падтрыманне аказвае Рух «За свабоду».

Фота: facebook.com/pyx.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў