На Радаўніцу беларусы будуць мець тры выходныя


Праз перанос працоўных дзён у 2018 годзе арганізацыі маюць права падоўжыць выходныя сваім працаўнікам.

Гэтак адбудзецца шляхам пераносу выходнага з панядзелка 16 красавіка – на суботу 14 красавіка. Вольныя нядзелю-панядзелак-аўторак можна будзе прысвяціць на ўшанаванне продкаў і ўпарадкаванне магілы блізкіх.

Радаўніцу – «Вялікдзень памерлых» – праваслаўныя вернікі святкуюць на 9-ты дзень пасля Вялікадня. Шмат хто бачыць у свяце памерлых глыбокі духоўны і рэлігійны сэнс. Людзі звычайна наведваюць могілкі, моляцца за сваіх памерлых блізкіх, нясуць кветкі і пачастункі на іхныя магілы.

Таксама наведваюцца месцы пахаванняў вядомых беларусаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў