На прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі правядуць экзіт-полы


Апытваць выбарцаў будзе Моладзевая лабараторыя сацыяльных даследаванняў пры Беларускім камітэце моладзевых арганізацыяў. Экзіт-пол замовіла тэлерадыёкампанія «Мір», паведамляе БелТА.

Фото: Таня Капітонава / «Белсат»

Нацыянальны экзіт-пол пройдзе 9 жніўня. Праводзіць апытанне выбарцаў будзе Моладзевая лабараторыя сацыяльных даследаванняў пры БКМА. Паводле Уладзіміра Пярцова, прадстаўніка тэлеканалу «Мір» у Беларусі, які замовіў экзіт-пол, сёння ў краіне вельмі высокі запыт на якасную сацыялогію.

«Запыт на аб’ектыўныя сацыялагічныя даследаванні ёсць. Мы крыху стаміліся аб «заборнай» сацыялогіі. У нашым выбарчым працэсе мусяць быць цывілізаваныя формы даследаванняў», – кажа Уладзімір Пярцоў.

Выбар для абʼектыўнага сацыялагічнага даследавання паў на БКМА, бо менавіта гэтая арганізацыя мае вялікі досвед у правядзенні экзіт-полаў пасля выбараў у Беларусі. Менавіта гэта арганізацыя рабіла апытанні пасля выбараў у 2010 і 2015 гадах. Паводле Пярцова, іхныя вынікі практычна цалкам супалі з галасаваннем.

У апытанні будуць задзейнічаныя больш за 300 удзельнікаў па ўсёй краіне. Іхныя вынікі будуць апублікаваныя праз 20 хвілінаў пасля заканчэння працы выбарчых участкаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў