На прэзідэнцкіх выбарах будуць усталяваныя празрыстыя скрыні. Аднак толькі ў буйных гарадах


Пра гэта заявіла кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына журналістам парталу tut.by.

У сваім каментары яна дадала, што «не можа гарантаваць паўсюднае ўсталяванне скрыняў, але іх будзе шмат».

Раней у ЦВК заяўлялі, што асноўнай прычынай, па якой у Беларусі на выбарах не ўсталёўваліся празрыстыя скрыні, была адсутнасць рэсурсаў у мясцовых уладаў.

Чакаецца, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў сярэдзіне лістапада сёлета. Апаненты дзейнага кіраўніка Беларусі не змаглі дамовіцца наконт адзінага кандыдата. На дадзены момант пра сваю гатовасць удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы заявілі Анатоль Лябедзька ад АГП, Сяргей Гайдукевіч ад ЛДПБ, актывістка руху «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка.

Свайго кандыдата адмовіўся вылучаць рух «За свабоду» і грамадзянская кампанія «Наш дом».

Чытайце таксама >>>>>>>>>> Аляксандр Мілінкевіч: Замест раскруткі руху мы будзем займацца грамадскай дзейнасцю

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў