На працу з-пад дручка, звальненне актораў, новы міністр МУС. Галоўнае за тыдзень у карцінках


Мастак Дэ Лёс прапаноўвае ўзгадаць падзеі мінулага тыдня, хоць вясёлымі іх не назавеш.

Агульнанацыянальны страйк

Тыдзень пачаўся з забастовак. На 26 кастрычніка шмат хто вырашыў узяць вольны дзень, зачыніцца ці проста пастаяць ля прахадной заводу – як гэта вырашылі зрабіць супрацоўнікі «Горадня-Азот». Але прыехалі амапаўцы і загналі людзей на працу. Ёсць такі выраз – працаваць з-пад палкі. У гэтым выпадку апынулася праца з-пад амапаўскага дручка. Не абышлося і без затрыманняў. Падрабязней – тут. А пра агульнанацыянальны дзень страйку – тут.

Малюнак: Дэ Лёс / Belsat.eu

Звальненні з тэатраў

Купалаўскі тэатр так і не аднавіў спектаклі – нагадаем, там большасць супрацоўнікаў звольніліся. Звальняюць з іншых тэатраў за… грамадзянскую пазіцыю. Гэтак, былі звальненні з Гарадзенскага драматычнага тэатру і з Тэатру Оперы і Балету. Дарэчы, у Гарадзенскім драмтэатры на лістапад адмененыя ўсе спектаклі, паглядзець можна будзе толькі пастаноўкі актораў з Расеі.

Малюнак: Дэ Лёс / Belsat.eu

(Не)закрытая мяжа

29 кастрычніка стала вядома, што з Украіны, Польшчы, Літвы не прапускаюць фізічных асобаў у Беларусь – не маглі трапіць у краіну не толькі замежнікі, але і беларускія грамадзяне. Што праўда, праз нейкі час памежнікі разабраліся і пачалі запускаць – але толькі беларусаў. На наступны дзень стала вядома, што абмежаванне датычна менавіта замежнікаў. А яшчэ праз дзень з’явілася афіцыйная пастанова. Карацей, мяжа амаль закрытая.

Малюнак: Дэ Лёс / Belsat.eu

Ракіроўка

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага начальніка ГУУС Менгарвыканкаму, а таксама новага кіраўніка МУС. Знялі з пасады і кіраўніка КДБ. Што за ракіроўка і навошта? Падрабязней – тут.

Малюнак: Дэ Лёс / Belsat.eu

Ціск на газеты

У новы падпісны каталог на 2021 год не ўнеслі газеты «Камсамольская праўда» ў Беларусі», «Народная Воля», «БелГазета» і «Свободные новости». І гэта вельмі сумна. Трымайцеся, калегі!

Малюнак: Дэ Лёс / Belsat.eu

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў