На пратэсты ў Арменіі выйшлі студэнты


Студэнты Ерэванскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту ў белых халатах правялі шэсце па вуліцах блізу ВНУ.

Забастоўку абвясцілі таксама студэнты Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэту ды іншых установаў. Да мітынгу далучыліся школьнікі, паведамляе panarmenian.net. Моладзь выйшла з лозунгамі змены ўлады.

Ініцыятары страйку запэўніваюць, што акцыя мае мірны характар. Шмат хто заклікае сваіх сакурснікаў ісці моўчкі, каб не парушаць грамадскі парадак.

Акцыі супраць абрання прэм’ерам экс-прэзідэнта Арменіі Сэржа Саргсьяна пачаліся 13 красавіка з заклікаў апазіцыйнага палітыка Нікола Пашыньяна. Саргсьяна абвінавачваюць у неэфектыўным кіраванні краінай і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі. Былы кіраўнік заклікаў да дыялогу, але апазіцыя і Саргсьян не дамовіліся.

17 красавіка Пашыньян абвясціў «аксамітную рэвалюцыю» ў Арменіі. 21 красавіка супраць стваральніка пратэставага руху «Адмоў Сэржу!» завялі крымінальную справу, а на наступны дзень затрымалі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў