На пратэстах у Парыжы затрымалі 700 чалавек


8 снежня. Паліцыя ахоўвае Трыумфальную арку падчас пратэсту супраць падвышэння коштаў на паліву. Фота – BAZIZ CHIBANE/PHOTOPQR/VOIX DU NORD/Forum

У суботу на вуліцы французскай сталіцы выйшла 31 тысяча чалавек у «жоўтых камізэльках». Яны пратэстуюць супраць падвышэння коштаў на паліва. Le Monde падае, што паліцыя затрымала ўжо 700 дэманстрантаў.

Сёння перад акцыяй у Парыжы зачынілі станцыі метро, крамы і музеі, улады рэкамендавалі жыхарам па магчымасці не выходзіць з дому. Турыстаў не прымае нават Эйфелевая вежа. У цэнтры гораду знаходзіцца 8 тысячаў паліцыянтаў, многія вуліцы перакрытыя – улады хочуць пазбегнуць паўтарэння пагрому ў мінулую суботу, калі пагромшчыкі падпальвалі аўты і рабавалі крамы на Елісейскіх палях, а таксама размалявалі графіці Трыумфальную арку.

Адразу пасля пачатку акцыі распачаліся сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыяй. Супраць дэманстрантаў ужылі слезацечны газ.

Фота – BAZIZ CHIBANE/PHOTOPQR/VOIX DU NORD/Forum
8 снежня 2018 года. Упершыню за апошнія 13 гадоў паліцыя вывела на вуліцы гораду бронемашыны. Фота – PHOTOPQR/LE PARISIEN/Forum
Фота – PHOTOPQR/VOIX DU NORD/Forum
Фота – BAZIZ CHIBANE/PHOTOPQR/VOIX DU NORD/Forum
Фота – BAZIZ CHIBANE/PHOTOPQR/VOIX DU NORD/Forum
8 снежня 2018 года. Паліцыянты на конях падчас пратэсту «жоўтых камізэлек» у Парыжы. Фота – PHOTOPQR/LE PARISIEN/Forum
Hавiны
«Чорная субота» у Парыжы
2018.12.08 11:48

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў