На праспекце Незалежнасці ў Менску стане меней вонкавай рэкламы


У сталіцы на праспекце Незалежнасці вонкавай рэкламы, згодна з улікам патрабаванняў Кодэксу пра культуру, стане істотна меней, распавяла першы намеснік старшыні камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Алена Сухадолава. Пра гэта піша агенцтва «Минск-Новости».

Падставай для прыняцця зменаў стаў нібыта зварот менчукоў у гарвыканкам. Аўтары петыцыі лічаць, што рэклама засмечвае вуліцу. Адзначаецца, што людзі жадаюць бачыць ансамбль праспекту, бо гэта помнік сталінскай архітэктуры.

Hавiны
У менскім метро здымаюць рэкламу са сценаў
2019.01.08 16:16

«Раней рэклама на праспекце размяшчалася хаатычна. Канструкцыі зачынялі дэкор фасадаў, з-за чаго пагаршаўся вонкавы выгляд архітэктурнага ансамбля. Людзі, якія любяць свой горад, просяць прыбраць рэкламу. Цалкам выключыць яе не атрымаецца, але размяшчэнне будзе сістэматызавана, прыведзена да патрабаванняў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб культуры. Так што колькасць рэкламы паменшыцца», – распавяла Алена Сухадолава.

У прыватнасці, плануецца адмовіцца і ад камерцыйных расцяжак над магістраллю.

Hавiны
Ніякіх улётак у паштовых скрынях, кароткая рэклама і людзі ў рэкламе піва: што зменіць новы закон пра рэкламу?
2018.06.04 18:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў