На праймерыз у Драгічыне нечакана перамог Губарэвіч


Тры новыя сустрэчы ў межах вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад аб’яднанай апазіцыі прайшлі ў Берасцейскай вобласці. Пра гэта паведамляе штаб адзінага ў Facebook.

Вынікі Народнага галасавання (праймерыз) у Драгічыне. зарэгістравана 39атрымалі бюлетэні 38прагаласавалі 38Юрый Губарэвіч 24Вольга Кавалькова 0Мікалай Казлоў 1Павел Севярынец 13Аляксей Янукевіч 0

Opublikowany przez Адзіны кандыдат 2020 Sobota, 14 marca 2020

13 сакавіка на праймерыз у Бярозе і 14 сакавіка ў Берасці перамогу святкаваў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, а на сустрэчы ў Драгічыне большасць удзельнікаў галасавання падтрымала старшыню «Руху за свабоду» Юрася Губарэвіча.

«Драгічын стаў першым горадам, дзе большасць удзельнікаў праймерыз – Народнага галасавання не мелі ніякага дачынення да апазіцыйных структураў. Што адпаведным чынам адбілася на рэакцыі публікі на выступы прэтэндэнтаў, змесце пытанняў (больш цікавіліся сацыяльнай сферай, сельскай гаспадаркай, эканомікай, а не стратэгіямі перамогі) і выніках галасавання», – адзначыў у сваім Facebook Губарэвіч.

Драгічын стаў першым горадам, дзе большасць удзельнікаў праймерыз – Народнага галасавання не мелі ніякага дачынення да…

Opublikowany przez Юрый Губарэвіч Sobota, 14 marca 2020

Раней палітык таксама перамог у Гарадку на Віцебшчыне, а ва ўсіх астатніх мясцовасцях абсалютным пераможцам быў сустаршыня БХД.

Пакуль лідарам праймерыз з’яўляецца Павел Севярынец, якога падтрымалі 58,9 % удзельнікаў галасавання. На другім месцы – Юрась Губарэвіч (26 %), на трэцім – старшыня АГП Мікалай Казлоў (8,1 %), на чацвёртым – старшыня Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова (4 %) і на пятым – намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч (2,3 %).

15 сакавіка сустрэчы пройдуць у Пінску ды Століне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў