На прадпрыемстве ў Мастах адбыўся выбух – ад будынку нічога не засталося. Фота


7 чэрвеня а 23:38 на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ТАА «Мостовдрев» адбыўся выбух газапаветранай сумесі, паведамляе grodno.mchs.gov.by.

Выбух адбыўся ў аднапавярховым блочным будынку, у якім праводзіцца аварыйны зліў тэхнічнай алівы. Выбуховая хваля цалкам знішчыла сцены і дах будынку. Пацярпелых няма, адзначае МНС.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў