На прадпрыемстве ў Горадні мужчыну пасля смерці яшчэ чатыры гады налічвалі заробак


Як паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама, на працягу чатырох гадоў памерлы гарадзенец «атрымліваў» заробак у адным з унітарных прадпрыемстваў гораду.

Гарадзенскай міліцыі стала вядома, што мясцовы жыхар, які памёр у кастрычніку 2013 года, да восені 2017 года з’яўляўся працаўніком аднаго з унітарных прадпрыемстваў, а таксама пра тое, што яшчэ адзін грамадзянін на працягу 6,5 гадоў лічыўся працаўніком гэтай фірмы, але на самой справе ніколі там не працаваў.

«У ходзе праведзенай праверкі было ўстаноўлена, што дырэктарам УП быў змясцовы жыхар 1959 года нараджэння. З мэтай здзяйснення крадзяжу грашовых сродкаў ён аформіў двух мясцовых жыхароў на пасаду «швачка-надомнік», пасля чаго даў указанне бухгалтару аб налічэнні дадзеным працаўнікам заработнай платы, – распавёў начальнік АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС Мікалай Галякевіч. – Грошы, што выплачваюцца за «працу» ў адным з выпадкаў шэсць з паловай, у іншым – амаль 8 гадоў, дырэктар забіраў сабе. Агульная сума, на якую нанесеныя страты ўнітарнаму прадпрыемству – звыш 120 мільёнаў недэнамінаваных рублёў, што склала амаль 530 базавых велічыняў».

Дырэктару пагражала да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле артыкулу «крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі», аднак 1,5 года таму ён памёр. Таму Следчы камітэт вынес пастанову аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў