На поўдні Францыі злачынца узяў закладнікаў у супермаркеце. Яго застрэліла паліцыя


Супермаркет, на які быў здзейснены напад. Фота Google street view

Падчас штурму злачынца быў застрэлены паліцыяй. Пра гэта паведамляее французкі тэлеканал BMF. Таксама паведамляецца, што загінула 3 чалавекі, некалькі параненых. На дадзены момант закладнікі вызваленыя.

Перад тым, як здзейсніць тэракт, злачынца скраў аўтамабіль і параніў яго ўладальніка.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які сёння знаходзіцца на саміце Еўразвязу, назваў тое, што адбылося тэрактам.

Злачынца ўзяў закладнікаў у супермаркеце ў горадзе Каркасон на поўдні Францыі.

Захоп закладнікаў быў здзейснены ў горадзе Трэб (Trèbes). Перад гэтым стралялі ў паліцыянта ў горадзе Каркасон, што ў 8-мі кіламетрах ад Трэбу.

Колькі чалавек знаходзяцца ў закладніках, не паведамляецца.

Выданне «The Local» паведамляе, што злачынца назваў сябе прыхільнікам «Ісламскай дзяржавы».

Чалавек увайшоў у супермаркет «Super U каля» каля 11:15, былі чутныя стрэлы, падае словы відавочцы інцыдэнту ў горадзе Трэб AFP.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў