На польскай мяжы затрымалі студэнтаў з Афрыкі, якія нібыта ўцякалі з Данбасу


Трох мужчынаў «афрыканскага аблічча» затрымалі памежнікі з аддзелу «Smilnica», якія ахоўваюць горную частку мяжы Польшчы з Украінай.

Інцыдэнт здарыўся 15 красавіка, перадае прэс-служба ўкраінскіх памежнікаў. Нелегалаў заўважылі, калі тыя спрабавалі перайсці мяжу без пашпартнага кантролю. Падчас допыту затрыманыя імкнуліся пераканаць памежнікаў, што яны ўжо даўно жывуць у Данецкай вобласці і страцілі свае дакументы праз вайну.

Перабежчыкамі аказаліся грамадзяне Сьера-Леонэ. Пасля няўдалай спробы атрымаць вышэйшую адукацыю ва Украіне (выгналі з універсітэту Тэрнопалю ды Івана-Франкоўску), яны вырашылі шукаць сваё шчасце на Захадзе і адправіліся пешшу ў Нямеччыну.

Замест Нямеччыны грамадзяне Сьера-Леонэ ў хуткім часе будуць дастаўленыя на радзіму. Суд прыняў рашэнне аб іхнай дэпартацыі з Украіны.

cez, belsat.eu/pl/zaxid.net

Стужка навінаў