На платформе «Голас» зарэгістраваліся больш за 1 млн чалавек


Скрын з сайту платформы «Голас»

Напярэдадні асноўнага дня галасавання колькасць людзей, якія зарэгістраваліся на інтэрнэт-платформе «Голас», перавысіла 1 млн чалавек.

Паводле стану на 16:00 8 жніўня, на платформе зарэгістраваліся 1 003 037 чалавек.

Гэта больш як 14,6 % выбарцаў.

Hавiны
Генеральная пракуратура просіць заблакаваць платформу «Голас»
2020.08.08 14:39

Між тым Генпракуратура звярнулася да Міністэрства інфармацыі з просьбаю абмежаваць доступ да платформы «Голас». Аб гэтым у эфіры тэлеканалу «Беларусь – 1» заявіла прадстаўніца ведамства Марына Папова.

Платформа «Голас» была створана, каб забяспечыць сумленны падлік галасоў. Выбарцы мусяць зарэгістравацца на платформе і загрузіць туды фотаздымак свайго бюлетэня. Гэта дазволіць правесці альтэрнатыўны падлік галасоў.

Апошнім часам платформа «Голас» сутыкаецца з ціскам з боку ўладаў. Сярод іншага яе абвінавачваюць у закліку да масавых закалотаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў