На мітынг Ціханоўскай у Наваполацку сабраліся каля 2 тысячаў чалавек


https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/563529454327609/

Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустракаюцца з выбарнікамі ў Наваполацку.

Фота: Belsat.eu

Святлана Ціханоўская папярэдзіла, што не збіраецца затрымлівацца пасля перамогі на выбарах на пасадзе прэзідэнта. Што максімальна праз паўгады будуць арганізаваныя новыя выбары. Святлана таксама таксама просіць не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні, а прыходзіць на выбары толькі 9 жніўня.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

Нам, жанчынам, давялося стаць замест сваіх мужчын. І нам давялося прыняць такое рашэнне, аб’яднацца, каб стаць мацней. У нас адная мэта – змена дзеючага рэжыму, змена ўлады. Мы больш не хочам, мы стаміліся, – сказала падчас прамовы Святлана Ціханоўская.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

На мітынгу ў Наваполацку сабраліся некалькі тысячаў чалавек.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/2339369299702888/

Святлана Ціханоўская пасля пікету ў Наваполацку накіруецц ў Віцебск, дзе а 19 гадзіне таксама адбудзецца пікет.

ВЯ belsat.eu

Стужка навінаў