На першым выбарчым участку ў ЗША перамагла Клінтан. За яе прагаласавала 4 асобы


У ЗША пачаліся выбары прэзідэнта. Першымі на выбарчыя ўчасткі прыйшлі жыхары штату Нью-Гэмпшыр.

У населеным пункце Дыксвіл Нотч выбарчыя ўчасткі адкрыліся ноччу.

Чатыры жыхары гэтага пасёлку прагаласавалі за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Яшчэ двое аддалі свае галасы яе суперніка ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа.

Адна асоба аддала свой голас за кандыдата ад Лібертарыянскай партыі Гэры Джонсана. Яшчэ адзін голас атрымаў Міт Ромні, які быў супернікам прэзідэнта ЗША Барака Оўбамы на мінулых выбарах.

Дыксвіл Нотч вядомы дзякуючы традыцыі начнога галасавання. Пасёлак знаходзіцца на поўначы штату недалёка ад мяжы з Канадай. У ім жыве каля 10 асобаў.

Традыцыя начнога галасавання зʼявілася тут у 1960 годзе.

Выбары ў астатніх штатах ЗША пачнуцца раніцай у аўторак па мясцовым часе.

ЮВ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў