На першы матч пасля смерці Капскага футбалісты БАТЭ выйшлі з чорнымі стужкамі


У матчы 22-га туру чэмпіянату краіны БАТЭ на выездзе перамагло менскае «Тарпеда» – 3: 0.

Для барысаўскага клубу гэта была першая сустрэча пасля смерці Анатоля Капскага. На гульню футбалісты выйшлі з чорнымі стужкамі.

Жалобныя адзнакі «жоўта-сінія» будуць насіць падчас усіх гульняў чэмпіянату і Кубку краіны да канца сезону. Сёння прэсавая служба БАТЭ паведаміла, што Беларуская федэрацыя футболу задаволіла хадайніцтва пра гэта.

БАТЭ з 54 пунктамі лідаруе ў турнірнай табліцы, у «Тарпеда» – 12 балаў і апошняе месца.

ДД

Стужка навінаў