Наступствы пажару
Трагедыя здарылася ў вёсцы Канатоп, як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Раніцай 12 лютага ратавальнікі Нараўлянскага раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях атрымалі паведамленне аб пажары жылога дому ў вёсцы Канатоп. На месца здарэння яны прыбылі праз шэсць хвілінаў, дзе пабачылі моцнае задымленне ўнутры драўлянага дому.
Пры правядзенні разведкі звяном газадымаахоўнай службы ў доме былі знойдзеныя без прыкметаў жыцця целы трох асобаў: гаспадыні, яе сужыцеля і яшчэ аднаго мужчыны, які зайшоў у госці.
У выніку пажару знішчаныя пасцельныя прыналежнасці, пашкоджаная падлогу ў жылым пакоі драўлянага дому.
Адна з версіяў прычыны ўзнікнення пажару, якая разглядаецца, – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Для высвятлення ўсіх абставінаў месца надзвычайнага здарэння наведала следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў міліцыі, Следчага камітэту і Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз.
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu