На пажары ў Бабруйску загінулі шасцігадовыя хлопчык і дзяўчынка


У ноч на 27 траўня ратавальнікам паведамілі пра пажар у бабруйскім дзевяціпавярховіку.

Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца і ўскрылі металічныя дзверы, у кватэры на восьмым паверсе было моцнае задымленне, паведамляе прэс-служба ведамства.

На падлозе ў спальні знайшлі 6-гадовых хлопчыка і дзяўчынку. Дзяцей перадалі медыкам, аднак выратаваць іх не змаглі.

Падчас трагічнага здарэння маці ў доме не было. Старэйшы дзяцёнак быў у бабулі. Цяпер высвятляюцца прычыны і акалічнасці трагедыі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў