На паркінгу сталічнага гандлёвага цэнтру загарэлася аўта


17 красавіка 2019 года. Пажарныя ліквідуюць загаранне аўтамабіля ў гандлёвым цэнтры «Галерэя» ў Менску. Фота – МНС

Міністэрства надзвычайных справаў паведаміла ў «Тўітары» аб загаранні аўтамабіля на паркінгу гандлёвага цэнтру «Галерэя» ў Менску.

Паведамленне аб пажары паступіла ад відавочцаў а 17:16. Пажар зліквідавалі а 17:35. Агонь пашкодзіў яшчэ два аўтамабілі, якія стаялі побач.

Цяпер высвятляюць прычыны загарання.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў