У Беларусі - аранжавы ўзровень небяспекі, МНС рэкамендуе быць пільнымі на вуліцы


На панядзелак 18 снежня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Днём 18 снежня на паўднёвым усходзе краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, у паўднёва-усходніх раёнах Гомельшчыны і Магілёўшчыны – моцны снег, мокры снег», – адзначаецца ў паведамленні.

Такое надвор’е можа стаць прычынай павелічэння колькасці камунальных аварыяў і дарожна-транспартных здарэнняў.

МНС рэкамендуе быць пільнымі на вуліцы – звяртаць увагу на цэласнасць паветраных лініяў электраперадач, пры выяўленні абрыву лініяў электраперадач тэлефанаваць на нумар 101. Пры моцным ветры спецыялісты міністэрства раяць прыбраць гаспадарчыя рэчы са двара і з гаўбцоў у дом (падвал). Аўта рэкамендуецца паставіць у гараж, пры адсутнасці гаражу – далей ад дрэваў і слаба замацаваных канструкцыяў. Знаходзячыся на вуліцы, трэба абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў