На панядзелак у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі


Прагназуецца моцны вецер з парывамі да 18 м/с.

На панядзелак, 24 лютага, на большасці тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. У краіне абʼяўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Тэмпература ўдзень – ад 4 да 7 °C вышэй за нуль. Чакаецца воблачнае надворʼе з праясненнямі, магчымы кароткачасовы дождж са снегам, паведамляе pogoda.by.

Сёння, 23 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны захоўваецца вецер парывамі да 15-20 м/с. Наймацнейшыя парывы былі зарэгістраваны ў Ашмянах – 25 м/с.

Падчас аранжавага ўзроўню бяспекі рэкамендуецца прыбраць рэчы са двара і балконаў, паркаваць аўтамабілі ў гаражах альбо далей ад дрэваў і слаба ўмацаваных канструкцыяў. На вуліцы абыходзьце хісткія будынкі, дамы з няўстойлівым дахам, не хадзіце пад дрэвамі.

ЯТ belsat.eu

Стужка навінаў