На памежжы з Беларуссю пачаліся вучэнні польскай тэрытарыяльнай абароны


Польшча на памежжы з Беларуссю стварае сілы Тэрытарыяльнай абароны – новы род войскаў. Першыя трэніроўкі добраахвотнікаў, якія ніколі раней не служылі ў войску, пачаліся ў суботу 6 траўня.

Акрамя таго, Варшава павялічвае выдаткі на абарону і войска ў цэлым. Гэта рэакцыя на змены геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне і частка плану ўзмацнення ўсходняга флангу НАТА. У той жа час у Беларусі найменшы бюджэт для арміі сярод усіх нашых суседзяў.

Дзе ствараюць новыя брыгады Тэрытарыяльнай Абароны? Колькі будзе налічваць Войска Польскае праз некалькі год? Ці варта беларусам баяцца ўзмацнення заходняга суседу?

Толькі ў сюжэце «ПраСвету» – эксклюзіўны каментар штабу Войскаў Тэрытарыяльнай Абароны Польшчы і ацэнка эксперта «Belarus Security Blog» Змітра Міцкевіча.

Іншыя тэмы «ПраСвету»

– Зло ці меньшае зло. Гэта выбар, які робіць Францыя. Што будзе калі пераможа лідар руху “Наперад”?

– Трамп плануе абрэзаць да нуля дапамогу Беларусі. Што гэта азначае?

– Улад Вялічка: «Галоўная праблема замежнай дапамогі – празрыстасць інфармацыі пра яе»

– «На Данбасе я падпітваюся», – прызнаецца Антось Цялежнікаў кінадакументаліст, які толькі што вярнуўся са здымкаў на лініі фронту.

– Што ці хто дапамагае людзям на Данбасе выжыць? Рэпартаж з ваколіцаў Данецку.

 Фота – Фота з профілю ВТА на FACEBOOK
Стужка навінаў