Пскоўскія дэсантнікі пад Берасцем. Відэа


На палігоне «Берасцейскі» пачаліся вучэнні з удзелам пскоўскіх дэсантнікаў. Цырымонія адкрыцця сумеснага батальённага тактычнага вучэння адбылася 9 красавіка. Сёння пачалася актыўная фаза вучэнняў.

З беларускага боку ўдзельнічаюць падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый УС. Расею прадстаўляе зводная рота 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі паветрана-дэсантных войскаў, узмоцненая інжынерна-сапёрным аддзяленнем.

Расейская 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія – так званыя пскоўскія дэсантнікі – адно з найстарэйшых дэсантных падраздзяленняў у Расеі. Дывізія брала ўдзел у абедзвюх чачэнскіх войнах, у вайне з Грузіяй у жніўні 2008-га, у анексіі Крыму, а таксама ў канфлікце на Данбасе.

Паводле belta.by, у чарговым вучэнні задзейнічаны каля 450 вайскоўцаў і да 70 адзінак тэхнікі. Паводле Мінабароны РФ, 600 вайскоўцаў і каля 100 адзінак тэхнікі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў